Наш гонар
Грыб Віктар Канстантінавіч
Доктар тэхнічных навук, прафесарНарадзіўся 20 кастрычніка 1943г. у весцы стаўбуновічы. Скончыў Крупіцкую сярэднюю школу, Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі.Аўтар 85 публікацый па механізацыі жывелагадоўлі і кармавытворчасці, 12 вынаходстваў. Акадэміе інфармацыйных тэхналогій.
Лапацік Мікалай Іванавіч
Генерал-маер МУС Рэспублікі Юеларусь.Нарадзіўся ў 1976 г. у весцы Караліна.Скончыў Крупіцкую сярэднюю школу, школу міліцыіг.Мінска і Акадэмію УУС СССР. З 1992г.- начальнік крымінальнага вышуку Беларусі.1994г. – начальнік УУС Магілеўскай вобласці, з 1996г.- начальнік галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку МУС Рэспублікі Беларусь.Мае шэраг урадавых узнагарод.
Гром Уладзімір Мікалаевіч
Вядомы музыкант,музыказнаўца, этнограф, фалькларыст, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь.Нарадзіўся 20 снежня 1951г. ў весцы самурадцы жыткавіцкага раена.Скончыў Гомельскае музычнае вучылішча, Мінскі Інстытут культуры.
З 1976г.- дырэктар дзяржаўнай установы “ Крупіцкі цэнтр культуры” З 1982 г. арганізатар і заслужаны кіраўнік заслужанага аматарскага фальклорнага ансамбля” К рупіцкія музыкі”Дацэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтва.Аўтар 8-мі рэпертуарных выданняў.Адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі.
Пастэрнацкі Федар Ігнатовіч
Вучоны медык-терапеўт. Доктар медыцынскіх навук (1888). Адзін з заснавальнікаў бальнеалогіі ў Расіі. Нарадзіўся 25.12.1879 г. ў в.Пяцеўшчына. Скончыў медыцынскі факультэт Кіеўскага ўніверсітэта ў 1871г., дзе працаваў да 1978г. З 1879г. ў Пецярбургу. З 1891г. прафесар шпітальнай тэрапеўтычнай клінікі Ваенна-медыцынскай акадэміі.Адзін з першэх даследаваў каўказкія мінеральныя воды і кліматычныя асаблівасці Чарнаморскага ўзбярэжжа Расіі ў мэтах іх лячэбнага выкарыстання. Стварыў і ўзначаліў кліматабальнеалагічную секцыю Рускага таварыства аховы народнага здароўя. Ініцыятар і арганізатар Усерасійскага з’езда па кліматалогіі і бальнеалогіі. Аўтар шэрагу навуковых прац. Апісаў сімптом, характэрны для некатарых захворванняў нырак ” т.Зв.“сімптом Пастэрнацкага”). Памер 20.08.1902г. і пахаваны на радзіме. У 1992г. перапахаваны на тэрыторыі Пяцеўшчынскай бальніцы.
Быкоўскі Ігнацій Якса
Філосаф, пісьменік , перакладчык.Нарадзіўся ў 1750г. ў в.Пяцеўшчына.Навучаўся ў езуіцкіх школах Мінска і Віцебска. У 1772-1755 гг. Служыў у расійскай арміі, якая пад кіраўніцтвам А.В. Суворава ваявала супраць туркаў. Псаля цяжкай хваробы быў адпраўлены на лячэнне на радзіму. Пісаў вершы, паэмы, займаўся перакладамі класічнай літаратуры, напісаў успаміны. Шэраг арыгінальных і перакладных кніг І.Я.Быкаўскага былі выдадзены ў канцы 18 ст.на Беларусі.Многія яго творы засталіся ў рукапісах.Як літаратар шмат ў чым наследаваў класікаў сентыменталізму, як філосаф –падзяляў ідэі французкіх асветнікаўі матэрыялістаў.Памер у 1819 г.
Грамовіч Іван Іванавіч
Беларускі пісьменнік. Заслужаны работнік культуры Беларусі ( 1978). Нарадзіўся 26.07.1918 г. у весцы закружка. Скончыў мінскі педагагічны інстытут ( 1939). Удзедьнік Вялікай Айчыннай вайны. Працаваў у часопісах “ Беларусь” ( 1946- 1953), “ Моладасць” (1953-1958) у апараце Саюза пісьменнікаў Беларусі ( 1958-1969) , нам. глаўнага редактара часопіса “ Вожык” ( 1970-1975). Друкавацца пачаў у 1935г. Памер 2.07.1986г.
Вайцяховіч Віктар Аляксандравіч
Беларускі вучоны – эканаміст. Доктар эканамічных навук( 1983), прафесар (1985). Нарадзізся 17.04.1926 г. у весцы Кругляк. Скончыў Мінскую вышэйшую партыйную школу ( 1962) З. 1965 г. працаваў у БПІ, у 1969-1991гг. У мінскай ВПШ ( 1986-1989 рэктарам). Асноўны напрамак, яго навуковай дзейнасці- праблемы тэорыі і матадалогіі сістэмнага выкарыстання эканамічных законаў.
Крук Уладзімір Пятровіч
Беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1985). Нарадзіўся 14.08.1947г. у в.Караліна. У 1970 г. скончыў БДУ.З 1972 г. навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай АН Рэспублікі Беларусь. У 193-1995 гг. загадчык аддзела Нацыянальнага архіва Беларусі, з 1995г. начальнік аддзела Дзяржаўнага камітэта па архівах і справаводстве Рэспублікі Беларусь. Аўтар прац па гісторыі сялянства і сельскай гаспадаркі Беларусі перыяду капіталізму.
Карызна Уладзімір Іванавіч
Беларускі паэт. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь ( 1996), прэміі федерацыі прафсаюзаў Рэспублікі Беларусь( 1991). Нарадзіўся 25.05.1938г. у в.Закружка. Скончыў Крупіцкую СШ( 1956) БДУ ( 1961). Настаўнічаў на Браслаўшчыне( 1961-1967), працаваў рэдактарам, загадваў аддзелам беларускай музыкі на Рэспубліканскім радые (з 1967), быў загадчыкам аддела часопіса “ Полымя” (з 1981). Член Саюза пісьменнікаў з 1970 г. Узнагароджаны ганаровымі граматамі Вярхоўных Саветаў літоўска ССР і Беларускай ССР.