Арганізацыя лагапедычнай дапамогі ва ўмовах пункта карэкцыйна-педагагічнай дапамогі

01.09.2023

Арганізацыя лагапедычнай дапамогі ва ўмовах пункта

карэкцыйна-педагагічнай дапамогі

 

Выхаванцам з АПФР, якія засвойваюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі і маюць парушэнні маўлення, арганізуецца аказанне карэкцыйна-педагагічнай дапамогі ва ўмовах пункта карэкцыйна-педагагічнай дапамогі (далей – ПКПД) установы адукацыі.

У ПКПД могуць залічвацца выхаванцы з парушэннем слыху, кампенсаваным кахлеарным імплантам, парушэннямі зроку, цяжкасцямі ў навучанні, парушэннямі функцый апорна-рухальнага апарату, расстройствамі аўтыстычнага спектра, якія засвойваюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі і маюць парушэнні маўлення.

У ПКПД могуць быць скамплектаваны наступныя групы навучэнцаў з парушэннямі маўлення:

з фанетычнымі парушэннямі маўлення (дыслаліяй, дызартрыяй, рыналаліяй);

з фанетыка-фанематычным недаразвіццём маўлення (дыслаліяй, дызартрыяй, рыналаліяй);

з нярэзкім выяўленым агульным недаразвіццём маўлення (далей – АНМ): няўскладненым варыянтам АНМ і ўскладненым варыянтам АНМ (пры дызартрыі і рыналаліі);

з парушэннямі тэмпа-рытмічнага боку маўлення (заіканнем лёгкай ступені, тахілаліяй).

Нярэзка выяўленае АНМ і фанетыка-фанематычнае недаразвіццё маўлення дыягнастуюцца пачынаючы са старшага дашкольнага ўзросту. Іх наяўнасць, як і наяўнасць абумоўленых імі парушэнняў чытання ў навучэнцаў, перашкаджае паспяховаму засваенню адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі і з’яўляецца асноўным паказаннем для залічэння ў ПКПД.

Задачы лагапедычнай работы вырашаюцца ў залежнасці ад тыпалогіі (як сукупнасці сімптомаў) маўленчага расстройства, якая вызначаецца ў працэсе дыферэнцыяльнай дыягностыкі парушэнняў маўлення.

Дыягностыка не павінна быць арыентавана толькі на колькасную ацэнку. Спалучэннем колькаснага і якаснага падыходаў забяспечваецца аб’ектыўная карціна ацэнкі стану маўлення, падрабязная характарыстыка структуры маўленчага парушэння. Вынікі абследавання ў пачатку і канцы навучальнага года фіксуюцца ў карце абследавання навучэнца (у заключэнні адлюстроўваецца дынаміка ў маўленчым развіцці дзіцяці).

 

Крыніца: Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Аб арганізацыі ў 2023/2024 навучальным годзе адукацыйнага працэсу ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыёную праграму спецыяльнай адуацыі на ўзроўні дашкольнай адуацыі,  адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адуацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю”

поделиться в: